ПАМЯЦІ ВЁСКІ ЛІХАЎНЯ
Назоў яе ад слова “лiха”. Хапала, пэўна лiха тут. Ды iснаваў тут мiрна-цiха, Жыў-быў тут працавiты люд. Вiдаць, хапала часам гора. Ды тут жылi гаспадары, Ды вёска мела моцны корань, Амаль “кулацкiя” двары. Iх разбуралi ў трыццатым. Вайна прыносiла iм страты. Ды вёска ўсё ж жыла-была, Пакуль Чарнобыль той пракляты Не пахаваў яе датла. Аднавясковец-аднагодак Мне кажа: “Бачу вёску ў сне”. Няўжо прадбачыў гэта продак, Назваўшы Лiхаўняй яе? |